BE RU EN

У Курчатаве, дзе размешчана Курская АЭС, прагрымелі выбухі

  • 7.08.2024, 8:07

Мясцовыя СМІ паведамляюць аб нападзе на станцыю.

Позна вечарам, 6 жніўня, у Курчатаве Курскай вобласці прагрымелі выбухі. Гук быў чутны ў раёне, дзе размешчаная Курская АЕС.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.

Так, у сацсетцы з'явіліся ролікі з камер відэаназіранняў. На іх, прыблізна а 22.50, прагучалі гукі выбухаў. Мясцовыя каналы мяркуюць, што, магчыма, была атакаваная Курская атамная электрастанцыя.

Пазней в.а. губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў паведаміў, што нібыта сіламі расейскага СПА былі збітыя дзве ракеты.

У сваю чаргу мэр Курчатава Ігар Карпункоў сцвярджае, Курская АЕС, якая знаходзіцца ў горадзе, працуе нібыта ў штатным рэжыме.

Апошнія навіны