BE RU EN

Фігуркі з «КідсМіла» прадаюць па цане кватэры ў Мінску.

  • 11.10.2025, 15:52

Чаму так дорага?

Калекцыйныя фігуркі ад Mak.by, якія можна было атрымаць разам з наборам «КідсМіл», прадаюць на папулярнай інтэрнэт-пляцоўцы аб’яў за 500, 1000 рублёў. Некаторыя «бізнесмены» ацанілі свой тавар і ўвогуле ў сотні тысяч, піша «Мінская праўда».

Калі некалькі тыдняў таму цэны ў 70−100 рублёў за фігурку, якая спачатку ў складзе дэсерту каштавала каля 15 рублёў, здаваліся пікам спекуляцыі, то цяпер сітуацыя перайшла ўсе ўяўныя межы.

На папулярнай пляцоўцы аб’яў можна сустрэць прапановы пра продаж асобных фігурак за 500, 1000 рублёў. У адной з аб’яў, якая больш была падобная на розыгрыш, прапаноўвалася абмяняць Воўка і Зайца на кватэру ў прэстыжным жылым комплексе. Цана была ўказаная ў 2 мільёны рублёў.

Пазней аўтар змякчыў умовы, пажадаўшы «домік ля мора», а затым аб’ява і ўвогуле знікла.

Іншы прадавец прапаноўваў аддаць Воўка за 350 000 рублёў. У апісанні, ці то жартам, ці то ўсур’ёз, сцвярджалася, што фігурка — «самы першы воўк з серыі Mak.by» і нібыта «мае калекцыйную каштоўнасць».

Як піша «Мінская праўда», на пляцоўцы ёсць і адэкватныя прапановы. Некаторыя карыстальнікі выстаўляюць фігуркі па 20−25 рублёў або нават аддаюць бясплатна.

«Аднак такія лоты разлятаюцца за лічаныя секунды, не пакідаючы шанцаў большасці ахвотных. Часто сустракаецца і тыповы для такіх пляцовак трук: у загалоўку ўказаная прывабная цана за ўсю калекцыю, але пры пераходзе высвятляецца, што гэта кошт кожнай фігуркі асобна», — піша выданне.

Апошнія навіны