Украінскія дроны атакавалі нафтабазу ў акупаванай Феадосіі
- 13.10.2025, 8:34
Зарэва відаць за дзясяткі кіламетраў.
Познім вечарам нядзелі, 12 кастрычніка, украінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу ў акупаванай Феадосіі. На месцы ўдару ўспыхнуў маштабны пажар.
Пра гэта паведамляюць расійскія і мясцовыя Telegram-каналы.
Адзначаецца, што выбухі на нафтабазе прагрымелі каля 23:30.
Telegram-канал «Крымскі вецер» паведамляе, што, верагодна, была таксама пашкоджана электрападстанцыя Кафа паблізу Феадосіі.
НПЗ у Феадосіі з'яўляецца найбуйнейшым у акупаваным Крыме, з прапускной здольнасцю ў 12 мільёнаў тон нафтапрадуктаў у год і ёмістасцямі для адначасовага захоўвання 250 тысяч тон прадукцыі. Раней ён ужо падвяргаўся ўкраінскім атакам.