У Беларусі выпаў першы снег
- 13.10.2025, 7:59
Відэафакт.
12 кастрычніка ў Беларусі зафіксавана выпадзенне першага снегу ў гэтым сезоне. Гэта адбылося ў Віцебскім раёне.
На кадрах, апублікаваных тэлеграм-каналам «ЧП Витебск», снег ідзе увечары, а месцам, дзе гэта адбываецца, пазначана вёска Шчыпечы.
Пры гэтым на знятым відэа відаць, што снег ідзе даволі моцна.