Пад Барысавам жанчына прадала «ажыятажны» прадукт
- 18.10.2025, 12:52
Зарабіла 160 рублёў і крымінальную справу.
У Барысаўскім раёне міліцыя расследуе незвычайны крадзеж — мясцовая жыхарка скрала з прыватнага саду 300 кілаграмаў яблыкаў. Яна здала іх на перапрацоўку і выручыла больш за 160 рублёў, цяпер у жанчыны крымінальная справа, распавялі ў УУС Мінскага аблвыканкама.
67-гадовая гаспадыня ўчастка ў вёсцы Копачэўка пад Барысавам звярнулася ў міліцыю, калі заўважыла знікненне ўраджаю. Паводле яе слоў, яблыкі новага сезона зніклі з адкрытай тэрыторыі саду ў перыяд з 27 верасня па 14 кастрычніка.
Хутка ўстанавілі асобу падазраванай. Ій аказалася 45-гадовая жыхарка гэтага ж раёна. Падчас разбору жанчына ва ўсім прызналася і патлумачыла, што сабрала яблыкі, каб здаць іх на перапрацоўку на харчовы камбінат. За прададзены ўраджай яна выручыла крыху больш за 160 рублёў.
Цяпер вяскоўцы пагражае крымінальная адказнасць. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 КК.
Нагадаем, яблыкі ў Беларусі сталі даволі дарагім і ў перспектыве дэфіцытным прадуктам. Раней на праблему магчымай нястачы гэтых фруктаў звяртаў увагу старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Чыноўнік канстатаваў, што пасля трох хваль вясновых замаразкаў вельмі сур'ёзна пацярпелі сады.