BE RU EN

Дроны Узброеных Сіл Украіны зноў атакуюць дамбу Белгарадскага вадасховішча

  • 26.10.2025, 17:33

З'явіліся фота і відэа атакі.

Украінскія беспілотнікі зноў атакуюць дамбу Белгарадскага вадасховішча. Удары дронаў сёння, 26 кастрычніка, каментуюць звязаныя з сілавікамі расійскія тэлеграм-каналы і ўкраінскія маніторынгавыя праекты. Тым часам відавочцы сцвярджаюць, што пасля ўчорашняй атакі дамба прапускае ваду. У якасці ілюстрацыі яны прыводзяць фота, на якіх прыкметнае паніжэнне ўзроўню вадасховішча.

Напярэдадні губернатар Вячаслаў Гладкоў казаў, што ў выпадку паўторнай атакі магчымае затапленне поймы ракі і некаторых вуліц у населеных пунктах ніжэй па цячэнні Севернага Данца. Людзям, якія там жывуць, губернатар прапанаваў эвакуявацца.

Апошнія навіны