Найлепшы спосаб набыць кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай»
- 6.10.2025, 22:15
Кніга ўжо даступная на дзвюх мовах.
Новая кніга вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзiнай: журналістка супраць дыктатара» выйшла на рускай і ўкраінскай мовах.
Юрый Фельштынскі — аўтар такіх кніг, як «ФСБ узрывае Расію», «Карпарацыя: Расія і КДБ у часы прэзідэнта Пуціна», «Трэцяя сусветная. Бітва за Украіну» і іншых — на гэты раз звярнуўся да гісторыі сучаснай Беларусі, апісанай праз жыццё аднаго чалавека: вядомай беларускай журналісткі Наталлі Радзiнай.
Найлепшы спосаб набыць кнігу на рускай мове — замовіць яе на сайце праз сайт выдавецтва «ISIA Media»:
На ўкраінскай мове можна праз сайт выдавецтва «Друкарський двір Олега Федорова».
У бліжэйшы час кніга выйдзе на беларускай і англійскай мовах.
Кніга будзе цікавая не толькі гісторыкам, журналістам і палітолагам, якія даследуюць Беларусь, але і шырокаму колу чытачоў.