Лукашэнка панічна баіцца беларусаў
- 8.10.2025, 20:47
Хто насамрэч народны палітык?
У сеціве з'явіліся кадры, як прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян едзе на працу на метро і размаўляе з жыхарамі Ерэвана. Нядаўна яшчэ адзін палітык, прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі, прыехаў у вёску Воланув, каб з'есці шаурму са школьнікамі.
Лукашэнка, які называе сябе «народным», з'яўляецца на людзях у атачэнні велізарнай аховы і адабранай масоўкі.
Часам у кадры ледзь не кожны чацвёрты аказваецца ахоўнікам. Дык хто ж насамрэч народны палітык?