Па трасе М1 везлі гіганцкага зубра
- 9.10.2025, 20:02
Відэафакт.
Відэа з гіганцкай фігурай зубра, якую перавозілі па трасе М1, за суткі набрала ў TikTok больш за 160 тысяч праглядаў. Карыстальнікі абмяркоўваюць, куды менавіта вязуць незвычайную скульптуру і хто стварыў такую працу, — піша выданне «Першы».
На кадрах бачна, як па трасе М1 вязуць велізарнага металічнага зубра, сабранага з запасных частак і ліставога жалеза. Відэа імгненна стала вірусным, а каментатары не стрымлівалі эмоцый.
«Гэтыя статуі з металу і розных запасных частак — проста космас! А той, хто іх робіць, — сапраўдны майстар сваёй справы! Брава!», — піша адзін з карыстальнікаў.
Іншыя дадаюць:
«Адно пытанне: дзе яго ўсталююць?»;
«У Грэцыі быў траянскі конь, а тут — мега-быкі, як з гульні Horizon!»;
«Нерэальна крута!!!»;
«У нас такі толькі мядзведзь стаіць на запраўцы!»
Некаторыя гледачы дапусцілі, што фігура прызначаная для Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода, дзе раней ужо ўсталёўвалі буйныя арт-аб’екты з металу.