BE RU EN

У Мінску дзяўчына ў вясельнай сукенцы каталася па горадзе на манакалёсе

  • 2.11.2025, 23:19

Відэа.

У Мінску дзяўчына ў белай вясельнай сукенцы і з фатай на галаве каталася па горадзе на манакалёсе. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мерзкі Кокабай».

«Учора па вуліцах Мінска праязджала чыясьці нявеста», — паведамляе канал.

Судзячы з відэа, дзяўчына ехала на манакалёсе па тратуары са хуткасцю не менш як 20 кіламетраў у гадзіну. Пра тое, куды яна накіроўвалася, не паведамляецца.

Апошнія навіны