Беларусы адказалі расіянам
- 3.11.2025, 19:43
Чаму ў нашай краіне не любяць жыхароў РФ.
Дзяўчына спытала ў сацсетках: «Беларусь, адкуль у нас пайшла тэндэнцыя не любіць расіян?», і паскардзілася, што раней стаўленне было нейтральным, а цяпер рэзка негатыўнае, заўважыў Telegram-канал «Хартыя-97%».
У каментарыях беларусы адказвалі наўпрост:
«Можа, таму што ідзе вайна, дзе Расія — агрэсар, і для большасці расіян гэта нармальна?»
«Бо прыязджаюць, не паважаючы краіну і яе законы, называюць нас правінцыяй Расіі».
«Калі б Расія экспартавала толькі Пушкіных і Дастаеўскіх — цаны б ёй не было. А цяпер — дыктатура, вайна, рэпрэсіі».