BE RU EN

«Лукашэнку далі загад у Маскве»

  • 25.06.2025, 11:42

У чым была місія Кіта Келага ў Беларусі?

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна мяркуе, што ЗША не пад сілу адарваць рэжым Лукашэнкі ад Расеі. Пра гэта журналістка расказала ў інтэрв'ю вядомаму журналісту Яўгену Кісялёву:

- Лукашэнка абсалютна несамастойны ў сваіх дзеяннях і не ў стане кантраляваць уласнае войска. І мы бачылі ў 2022 годзе, што ўсе яго запэўніванні, што з тэрыторыі Беларусі ва Украіну не ўвойдуць расейскія вайскоўцы, былі хлуснёй. Таму казаць пра нейкую самастойнасць Лукашэнкі мы не можам.

Мае ўкраінскія сябры, палітыкі і дыпламаты, пыталіся, навошта Кіт Келаг едзе ў Менск. Думаю, што цяпер Пуціну і Лукашэнку вельмі важна захоўваць нейкі перамоўны працэс з ЗША, бо яны асцерагаюцца прэзідэнта Трампа, яны разумеюць, што ён абсалютна непрадказальны, што нельга давяраць ягоным заявам пра перамовы. Сітуацыя з Іранам гэта паказала. Можна казаць пра перамовы, а на наступны дзень нанесці ракетны ўдар па ядзерных аб'ектах.

І таму іх задача, каб Трамп заставаўся ў гэтым перамоўным працэсе ўсялякай цаной і не перайшоў да рашучых дзеянняў, не ўвёў зруйнавальныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі.

Думаю, у Маскве Лукашэнку далі загада і сказалі размаўляць з амерыканцамі і вызваляць вязняў сумлення. Гэта добра, бо няма нічога важнейшага за чалавечае жыццё. Пакуль ідзе гэты перамоўны працэс, пакуль яны абмяркоўваюць, якія будуць крокі ў адказ з боку ЗША, важна, каб на свабоду выйшлі ўсе палітычныя зняволеныя.

Апошнія навіны