«Мы з вамі да канца»: Трамп пацвердзіў прыхільнасць ЗША да 5-га артыкула Статута NATO
- 25.06.2025, 12:04
Прынцып калектыўнай абароны непарушны.
Злучаныя Штаты Амерыкі застаюцца прыхільнымі прынцыпу калектыўнай абароны ў Паўночнаатлантычным альянсе.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе The Guardian.
На пытанне аб сваёй прыхільнасці да 5 артыкула Статута NATO Трамп адказаў: «Мы з імі да канца».
У сваім выступе на саміце NATO ў Гаазе Трамп адзначыў важнасць плана аб павелічэнні выдаткаў на абарону да 5% ВУП.
«Я прасіў іх падняць стаўку да 5% на працягу некалькіх гадоў, і яны паднялі яе да 5%, гэта вялікі [скачок] у параўнанні з 2%. І многія нават не плацілі 2%, так што я думаю, што гэта будзе вельмі вялікай навіной», - сказаў ён.
На ягоную думку, з 5% еўрапейцы і канадцы зраўняюць свае выдаткі на абарону са Злучанымі Штатамі. Напраўду ЗША выдаткоўваюць менш за 4%, - рэд.).
«Так што гэта не амерыканскія падаткаплатнікі плацяць больш; а еўрапейцы і канадцы плацяць больш», - дадаў Трамп.