Трамп пацвердзіў, што сустрэнецца сёння з Зяленскім на саміце NATO
- 25.06.2025, 12:40
Кіраўнік Белага дома назваў прэзідэнта Украіны «добрым хлопцам».
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША) Дональд Трамп пацвердзіў, што сустрэнецца з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскі на саміце NATO, які сёння праходзіць у Гаазе.
Пра гэта паведамляе The Telegraph.
«Мы абмяркуем яго цяжкасці, трохі складанасцяў. Зяленскі - добры хлопец. Сёння з ім сустрэнуся. Не ведаю. Думаю, мы будзем абмяркоўваць Украіну. Так. Здаецца, гэта найбольш імаверна», - заявіў амерыканскі лідар.
Тут жа Трамп дадаў, што неаднаразова размаўляў з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Апошні, з ягоных слоў, прапанаваў дапамогу ў пытанні канфлікту паміж Іранам і Ізраілем, але кіраўнік Белага дома папрасіў яго аб «дапамозе ў дачыненні да Расеі».
«Добра, сказаў я, зрабіце мне ласку, дапамажыце нам уРасеі, не ў Іране, але ён (Пуцін, - рэд.) быў вельмі прыемным. Мы пагаворым (з Зяленскім, - рэд.) пра гэта, мы пагаворым. Я думаю, што прагрэс дасягаецца», - дадаў ён.