BE RU EN

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Менск на саміт ЕАЭС

  • 25.06.2025, 18:25

Саміт адбудзецца 27 чэрвеня.

Праз напружаную сітуацыю вакол ядзернай праграмы Тэгерана і канфлікту з Ізраілем прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян не зможа асабіста наведаць саміт Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭЗ) у Менску 27 чэрвеня, паведаміў журналістам памочнік кіраўніка расейскай дзяржавы Юрый Ушакоў. Паводле ягоных словаў, іранскі лідар запіша для саміту відэазварот.

«Прэзідэнт Ірана Пезешкіян, з зразумелых меркаванняў, асабіста не будзе ўдзельнічаць, не прыедзе ў Менск, але накіруе відэазварот», – прыводзіць словы Ушакова «Інтэрфакс».

Апошнія навіны