BE RU EN

Зяленскі раскрыў дэталі размовы з Трампам у Гаазе

  • 25.06.2025, 18:53

Прэзідэнт Украіны назваў сустрэчу змястоўнай.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што ягоная сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Гаазе была змястоўнай.

Пра гэта Зяленскі напісаў у Telegram.

Паводле ягоных словаў, падчас размовы яны «ахапілі ўсе сапраўды значныя пытанні».

«Я дзякую спадару прэзідэнту, дзякуй Злучаным Штатам. Гаварылі, як дасягнуць спынення агню і сапраўднага міру. Гаварылі, як абараніць нашых людзей.

Шануем увагу і гатоўнасць дапамагаць набліжэнню міру. Дэталі – пазней», – напісаў Зяленскі.

Апошнія навіны