BE RU EN

Памёр актор Джо Марынэлі, які здымаўся ў «Санта-Барбары» і «Доктару Хаўсе»

  • 25.06.2025, 19:05

Яму было 68 гадоў.

Памёр амерыканскі актор Джо Марынэлі. Яму было 68 гадоў, паведаміла выданне The Hollywood Reporter.

Прычынай смерці стаў рак страўніка. Пра гэта выданню паведаміла жонка артыста Джын Марынэлі.

Джо і Джын Марынэлі пражылі разам амаль 34 гады, у іх двое сыноў – Вінцэнт і Дэвід.

За сваю кар'еру Марынэлі зняўся ў эпізадычных ролях у больш як 50 праектах. Шырокай публіцы ён вядомы з ролі мафіёзі Бані Тальяці ў серыяле «Санта-Барбара», за якую атрымаў прэмію выдання Soap Opera Digest у намінацыі «Выбітны камічны актор». Таксама яго можна ўбачыць у «Хуткай дапамозе», «Доктару Хаўсе» і «Адчайных хатніх гаспадынях».

Апошнія навіны