УСУ знішчылі расейскую САУ «Нона», гармату, пяхоту ворага ў хованцы і боекамплект
- 25.06.2025, 19:10
Відэа.
На Краматорскім кірунку байцы 5-й асобнай штурмавой Кіеўскай брыгады з дапамогай FPV-дронаў знішчылі расейскую самаходную артылерыйскую ўстаноўку «Нона».
Пра гэта паведамілі на старонцы брыгады.
Таксама былі знішчаныя гармата, пяхота ворага ў хованцы і боекамплект ворага.