Пяскоў заснуў падчас выступу Пуціна ў Менску
- 27.06.2025, 8:19
Відэафакт.
Прэс-сакратар крамлёўскага кіраўніка Пуціна Дзмітрый Пяскоў заснуў проста падчас выступу свайго начальніка.
Гэта адбылося на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форума, які сёлета праходзіць у Менску. Як вядома, у Еўразійскі эканамічны саюз уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расея.
Падчас выступлення кіраўнік Крамля заявіў, што аб'ём тавараабарачэння ЕАЭС адпавядае вядучым сусветным эканамічным краінам. У той жа час ён паскардзіўся на праблемы ў дыялогу з Сусветным банкам «праз заангажаванасць заходніх фінансавых інстытутаў».