Варшаўская акцыя Ціханоўскіх
- 27.06.2025, 9:04
Сустрэча з былым палітвязнем прайшла каля помніка Каперніку ў польскай сталіцы.
Акцыя-сустрэча з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі ля помніка Каперніку ў Варшаве доўжылася паўтары гадзіны, паведамляе «Радыё Рацыя».
Сяргей Ціханоўскі выступаў з уздымам, з яго біла энэргія, яго віталі беларусы, якія прыйшлі на сустрэчу. Калі казаў пра катавальныя ўмовы для палітвязняў у турмах, на вачах выступілі слёзы.
Выступалі таксама намеснік Святланы Ціханоўскай у «Аб'яднаным пераходным кабінеце» Павел Латушка і спікер «Кардынацыйнай рады» Арцём Брухан, былыя палітвязні Алег Кулеша і Антаніна Канавалава, былы воін УСУ Аляксандр Сахарук.
Людзей прыйшло шмат - са сцягамі і плакатамі. Выступалі таксама музыкі і «Вольны хор».
Галоўнымі словамі Ціханоўскага падчас выступу сталі: «Я зламаю гэты рэжым, калі вы мне дапаможаце!»