Расею масава атакавалі дроны
- 27.06.2025, 9:13
Успыхнулі пажары, мост праз Дон перацяты.
Тэрыторыю Расеі сёння ўначы, 27 чэрвеня, атакавалі дзясяткі ўдарных дронаў. Адзначаецца, што сілы СПА войска РФ нібыта ліквідавалі 39 беспілотнікаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram Міністэрства абароны РФ.
Паводле інфармацыі ведамства, 19 беспілотнікаў збілі над Растоўскай вобласцю, 13 – над Валгаградскай, чатыры – над часова акупаваным Крымам, па адным – над Белгародскай, Бранскай і Самарскай абласцямі.
Якія наступствы ўдараў
Паведамляецца, што ў Валгаградскай вобласці РФ для знішчэння абломкаў ударнага беспілотніка абмяжоўвалі рух па мосце праз раку Дон у Калачоўскім раёне, пажарныя таксама тушылі дзялянкі сухой травы, якія загарэліся.
Губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Фядарышчаў паведаміў, што ў Навакуйбышаўску беспілотнікі атакавалі прамысловае прадпрыемства, пацярпелых нібыта няма.
У Растоўскай і Бранскай абласцях нібыта абышлося без пацярпелых і разбурэнняў. Таксама Расавіяцыя ўначы ўводзіла абмежаванні на працу аэрапортаў Валгаграда, Самары і Саратава.