«Захраснем, пяройдзем на чарапашы крок»: Стралкоў не верыць у поспех наступу РФ
- 27.06.2025, 10:10
«Раззлаваны патрыёт» запанікаваў.
Расейскі Z-патрыёт Ігар Стралкоў, які адбывае тэрмін у расейскай турме, песімістычна настроены з нагоды наступу УС РФ у Сумскай вобласці. Ён упэўнены, што гэтая гісторыя скончыцца дрэнна для акупантаў.
Аб гэтым паведамляе Dialog.UA, спасылаючыся на апублікаваны ліст Z-патрыёта.
«Мой прагноз на найбліжэйшы час...Наш наступ на Сумы, Харкаў і не толькі «захрасне» і спыніцца ў найбліжэйшыя 2-3 тыдні. Пяройдзе ў такі ж «чарапашы крок», як на Данбасе», - напісаў вайсковы злачынец.
Украіна, з яго слоў, у гэты час нарасціць беспілотныя і ракетныя ўдары па тылавых аб'ектах Расеі. Больш за тое, Стралкоў чакае, што ўжо ў другой палове лета 2025 года пасля канчатковага вычэрпвання расейскіх рэзерваў Украіна нанясе адзін ці два магутныя кантрудары. Рызыка падзення фронту для акупантаў будзе высокай.
У выніку, на думку Z-патрыёта, да восені Расея прыйдзе або з цяперашнімі далёка не паспяховымі вынікамі «СВА», не дабіўшыся ніякіх істотных вынікаў, або будзе ўжо на мяжы разгрому.