BE RU EN

«Коммерсантъ» паздзекаваўся з Лукашэнкі

  • 27.06.2025, 11:18

Расейскі журналіст намякнуў на лішнюю вагу дыктатара?

Карэспандэнт расейскага «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў паздзекаваўся з Лукашэнкі. Журналіст намякнуў на лішнюю вагу беларускага дыктатара.

«Фотафініш застаўся, я мяркую, за Лукашэнкам. Гэта ж ён прапанаваў калегам зрабіць family-фота на фоне непраўдападобна вялікага (як і сам Аляксандр Лукашэнка, прынамсі, у вачах сучаснікаў), проста вялізнага кар'ернага «БелАЗа-75710» грузападымальнасцю 450 тон. На яго фоне не такім уражальным пачаў здавацца нават сам Аляксандр Лукашэнка», - піша Калеснікаў.

Апошнія навіны