Прызначанага Крамлём «міністра» Херсонскай вобласці затрымалі
- 27.06.2025, 16:58
Ён трапіўся праз хабары.
У Херсонскай вобласці затрымалі прызначанага Крамлём "міністра" транспарту Аляксандра Балышава і яго намесніка, начальніка ўпраўлення дарожнай гаспадаркі Сяргея Жураўлёва. Іх абвінавацілі ў атрыманні буйнога хабару (частка 6 артыкула 290 КК) і арыштавалі, паведамляе “Коммерсантъ”. Чыноўнікаў адправяць у Маскву, бо справу вядзе цэнтральны апарат Галоўнага следчага ўпраўлення СК Расеі.
Паводле звестак праваахоўнікаў, Балышаў і Жураўлёў атрымалі некалькі мільёнаў рублёў ад прадстаўніка прыватнай кампаніі за дапамогу ў атрыманні дзяржкантрактаў на будаўніцтва і рамонт дарог вобласці. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Балышаў займае пасаду "міністра" транспарту з 26 кастрычніка 2023 года. Ягоны адвакат Аляксей Міхальчык адмовіўся каментаваць сутнасць абвінавачанняў праз адсутнасць ўказанняў ад кліента.