BE RU EN

УСУ зрываюць планы Крамля

  • 28.06.2025, 12:44

У РНБА паведамілі пра змену сітуацыі на фронце.

Акупацыйныя войскі РФ пад Пакроўскам і Канстанцінаўкай, што ў Данецкай вобласці, ужываюць тактыку мясных штурмаў. Пра гэта ў Telegram паведаміў кіраўнік ЦПД РНБА Андрэй Каваленка.

Паводле ягоных словаў, падобную тактыку вораг спрабуе ўжываць і ў Сумскай вобласці. Аднак там у ваеннага кіраўніцтва РФ ёсць праблема. Акупанты, якіх дасылаюць на пазіцыі ў якасці «новага мяса» не вельмі хочуць ісці ў пасадкі.

Рэч у тым, што яны ўсе засеяныя целамі ліквідаваных расейцаў, таму матывацыі ваяваць у новапрыбылых акупантаў на Сумшчыне ўсё менш і менш.

«На фронце складана, але планы расейцаў на шэрагу адрэзкаў у нашых ваяроў атрымліваецца зрываць прафесійнымі дзеяннямі і намаганнямі», – ацаніў увогуле сітуацыю Каваленка.

Апошнія навіны