Зяленскі змяніў склад Стаўкі Вярхоўнага галоўнага камандзіра
- 28.06.2025, 12:54
Стала вядома, хто ў яе ўвайшоў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены ў склад Стаўкі Вярхоўнага галоўнага камандзіра.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на ўказ №434 ад 27 чэрвеня.
Згодна з дакументам, прэзідэнт Украіны зацвердзіў у персанальным складзе Стаўкі камандзіра аб'яднаных сілаў УСУ Міхаіла Драпатага.
Таксама, згодна з указам, у персанальны склад Стаўкі ўвайшлі першы намеснік міністра абароны Сяргей Боеў і камандзір Сухапутных войскаў УСУ Генадзь Шапавалаў.
Указ пачынае дзеянне з дня ягонага апублікавання.