BE RU EN

«Страты для РФ вельмі балючыя»

  • 28.06.2025, 14:13

Авіяэксперт расказаў пра знішчэнне расейскіх Су-34.

Знішчэнне і пашкоджанне чатырох самалётаў Су-34 на аэрадроме «Марынаўка» дзякуючы паспяховай аперацыі СБУ і Сілаў спецыяльных аперацый з'яўляецца балючым для расейскіх акупантаў. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Украінскай авіяцыйнай асацыяцыі пілотаў і ўладальнікаў самалётаў «ААТА Україна» Генадзь Хазан у эфіры «Эспрэса».

«Любая страта такой баявой адзінкі, як Су-34, для расейцаў вельмі балючая. Кожная страта такога самалёта адчуваецца істотна. Тым больш калі два самалёты поўнасцю знішчаныя, а два сур'ёзна пашкоджаныя. Адрамантаваць такія самалёты можна выключна на заводзе. Таму такія страты для іх вельмі балючыя», – адзначыў авіяэксперт.

Паводле словаў Хазана, з пачатку поўнамаштабнай вайны РФ мела страты сярод самалётаў Су-34, таму колькасць гэтых знішчальнікаў значна паменшылася.

«У расейцаў няма тысячаў такіх самалётаў. Паводле розных ацэнак расейцы мелі да 100 Су-34, а цяпер іх ужо менш. Яны страчваюць гэтыя самалёты на фронце і аэрадромах. Гэта добрыя паказнікі і навіны для нашай краіны. Паколькі расейцы будуць мець менш сродкаў для нападаў па ўсёй лініі фронту», – запэўніў ён.

Апошнія навіны