Зяленскі ўзнагародзіў Дуду ордэнам Свабоды
- 28.06.2025, 14:45
Гэта найвышэйшы ордэн Украіны, якім могуць быць узнагароджаныя замежнікі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў дзейнага прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду ордэнам Свабоды. Дуда сёння, 28 чэрвеня, знаходзіцца з візітам у Кіеве.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўказ №439, апублікаваны на сайце Офіса прэзідэнта Украіны.
Як адзначаецца ва ўказе, Дуда быў узнагароджаны ордэнам за Свабоду за выдатныя асабістыя заслугі ва ўмацаванні ўкраінска-польскага міжнароднага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Ордэн за Свабоду – гэта дзяржаўная ўзнагарода Украіны, якой узнагароджваюцца як грамадзяне, так і замежнікі за выдатныя і асаблівыя заслугі ў зацвярджэнні суверэнітэту і незалежнасці Украіны, развіцці дэмакратыі, адстойванні канстытуцыйных правоў і свабодаў і да таго падобнае.
Ордэн Свабоды з'яўляецца найвышэйшым ордэнам Украіны, якім могуць быць узнагароджаныя замежнікі і асобы без грамадзянства. На стан 23 жніўня 2024 года ёсць 28 замежнікаў – кавалераў ордэна Свабоды.