Дроны ГУВ «павіншавалі» Бранск з Днём Канстытуцыі Украіны
- 28.06.2025, 15:17
Атакаваныя ваенныя аб'екты.
Дроны ГУВ Мінабароны Украіны «павіншавалі» Бранск з Днём Канстытуцыі Украіны. Былі атакаваныя ваенныя аб'екты.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.
Крыніцы РБК-Украіна адзначаюць, што ўдарныя беспілотнікі Галоўнай управы выведкі раніцай 28 чэрвеня атакавалі ваенныя аб'екты Бранска. Як паведамілі мясцовыя СМІ, у горадзе была чуваць моцная страляніна і серыя выбухаў пасля яе.
«Ой, як два разы жахнула! Узяліся за нас канкрэтна», – скардзяцца ў сацсетках мясцовыя жыхары, якія чулі пралёты невядомых БПЛА і моцныя выбухі.
Пры гэтым мясцовыя ўлады ніяк не пракаментавалі выбухі, а толькі нагадалі пра забарону здымкі і публікацыі відэа нібыта «наступстваў працы СПА».
Як паведамілі крыніцы ў выведцы, сёння дроны ГУВ падбілі аб'екты 120-га арсеналу Галоўнай ракетна-артылерыйскай управы Мінабароны РФ. Інфармацыя пра наступствы нападу ўдакладняецца.