«Я ніколі сама не плаціла»
- 28.06.2025, 15:47
Менчукі расказалі, колькі каштуе іх ідэальны адпачынак.
Blizko.by выйшаў у цэнтр Менска і распытаў у гараджанаў усё пра іх ідэальны адпачынак. Куды ездзяць адпачываць беларусы, колькі гатовыя аддаць на адпачынак і якія ўмовы на адпачынку людзі ўважаюць для сябе за ідэальныя.
Мінакі, з якімі журналісты пагутарылі, ацэньваюць кошт ідэальнага адпачынку па-рознаму:
– Ідэальны? Блін, я ніколі сама за адпачынак не плаціла. Не ведаю.
– Ідэальны, я не ведаю, вось цяпер 4 тысячы з жонкай адкладаем.
– 3.500 – Дубай, 3 тысячы – Турцыя.
Увогуле, сумы, у якія, на думку менчукоў, «укладзецца» іх ідэальны адпачынак, вар'іруюцца ад 3 да 10 тысячаў даляраў. З кірункаў жыхары беларускай сталіцы выбіраюць традыцыйную для беларусаў Турцыю ці больш экзатычныя Дубай, Маўрыкій ці Мальдывы.
Патрабаванні да ўмоваў адпачынку ў беларусаў такія:
– Першая лінія. Пясчаны пляж і дно. Усё ўключана.
– Для нас важна, каб побач было мора. Гатэль не найважнейшае, таму што прыязджаеш адпачываць не ў гатэль.