ЦАХАЛ ліквідаваў ключавога тэрарыста «Хезбалы»
- 28.06.2025, 20:18
Ён быў адказным за напады на Ізраіль.
ЦАХАЛ ліквідаваў ключавога тэрарыста «Хезбалы» Хасана Мухамада Хамудзі. Ён быў адказным за напады на Ізраіль, паведаміла Войска абароны Ізраілю.
- Сёння Войска абароны Ізраілю нанесла ўдар і ліквідавала тэрарыста Хасана Мухамада Хамудзі ў раёне Куніне на поўдні Лівана, які быў адказным за супрацьтанкавыя ракетныя комплексы «Хезбалы» у сектары Бінт-Джбэйль, - паведаміў ЦАХАЛ.
Паводле звестак вайскоўцаў Ізраілю, падчас вайны тэрарыст кіраваў шматлікімі супрацьтанкавымі ракетнымі нападамі на тэрыторыю Ізраілю.
- ЦАХАЛ будзе працягваць аперацыі па ўхіленні любой пагрозы для Дзяржавы Ізраіль, - адзначылі вайскоўцы.