The Telegraph: Пуцін анансаваў скарачэнне вайсковых выдаткаў праз падзенне эканомікі
- 28.06.2025, 20:32
РФ на грані рэцэсіі.
Учора кіраўнік Крамля Пуцін абвясціў аб планах скарачэння вайсковых выдаткаў пасля таго, як чыноўнікі папярэдзілі, што РФ знаходзіцца "на мяжы рэцэсіі", паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Telegraph.
Са слоў Пуціна, РФ скароціць выдаткі на абарону "налета" або "на працягу наступных трох гадоў" (дакладны год не назваў).
Яго каментары прагучалі пасля таго, як на мінулым тыдні міністр эканамічнага развіцця Расеі Максім Рашэтнікаў заявіў, што краіна "знаходзіцца на мяжы рэцэсіі" (запаволення эканомікі).
Кіраўніца Цэнтрабанка РФ Эльвіра Набіуліна таксама папярэдзіла, што эканамічны рост краіны ў вайсковы час, абумоўлены велізарнымі выдаткамі дзяржаўнага абаротнага сектара - паступова сходзіць на нішто.
- Мы павінны разумець, што многія з гэтых рэсурсаў сапраўды вычарпаныя, - сказала яна.
Выданне зазначае, што інфляцыя ў РФ у значнай ступені была абумоўлена санкцыямі, якія прывялі да росту кошту імпарту.
Акрамя таго, у краіне дэфіцыт працаўнікоў. Між іншым, рост заробкаў падскочыў да 16-гадовага максімуму праз недахоп працоўнай сілы, выкліканы яе ператокам у абаронны сектар і войска.
Так, паводле ацэнак Вышэйшай школы эканомікі (Масква), на канец 2024 дэфіцыт работнікаў склаў 2,6 млн чалавек.
Прыватныя галіны прамысловасці пацярпелі ад зніжэння попыту, росту выдаткаў і вялікіх даўгавых абавязанняў праз высокія працэнтныя стаўкі.
Паводле звестак Bloomberg News, расейскія банкаўскія чыноўнікі ў прыватным парадку папярэдзілі, што ў наступным годзе ёсць рызыка крызісу праз рост колькасці прадпрыемстваў, няздольных выплачваць крэдыты.
Таксама выданне піша, што будучыя выдаткі могуць уключаць выдаткі на рэінтэграцыю «ветэранаў» вайны ва Украіне. Як паведамляецца, на гэты момант з амаль 140 000 жаўнераў РФ, якія вярнуліся да цывільнага жыцця – застаюцца беспрацоўнымі.