BE RU EN

Студэнт БДУ ўдасканаліў схему трамвайных маршрутаў Менска

  • 29.06.2025, 11:15

Яна паказвае рэальныя адлегласці і аблягчае навігацыю.

Чацвёртакурснік юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Мілеўскі стварыў новую схему трамвайных маршрутаў Менска, аб'яднаўшы разрозненыя мапы ў адну зручную і зразумелую інфаграфіку, пішуць «Минск-новости».

Старая схема была распрацаваная яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Са слоў Сяргея, ранейшыя схемы трамваяў, метро і перасадак былі падзеленыя і нязручныя для пасажыраў, асабліва ў незнаёмых раёнах або пры адсутнасці сувязі.

Разам з дызайнерам пад псеўданімам Сяргей Кантэнт яны распрацавалі мапу з каляровым кадаваннем маршрутаў і дакладным геаграфічным размяшчэннем прыпынкаў і ліній метро.

Новая схема паказвае рэальныя адлегласці і аблягчае навігацыю, што асабліва важна для турыстаў і жыхароў, якія апынуліся ў незнаёмай частцы горада.

Апошнія навіны