Адразу трох беларускіх хакеістаў задрафтавалі клубы НХЛ
- 29.06.2025, 11:39
Паўтарыўся рэкорд па выбары беларусаў на галоўным кірмашы талентаў.
Трох беларускіх хакеістаў выбралі клубы НХЛ на драфце 2025 года, паведамляе «Точка».
«Манрэаль» замацаваў правы за брамнікам Арсеніем Радзьковым (трэці раунд, агульны 82 нумар), «Юта» абрала нападніка Ягора Борыкава (чацвёрты раунд, №110), а «Бафала» задрафтавала брамніка Яўгена Прохарава (сёмы раунд, №199).
Упершыню за ўсю гісторыю на драфце ў адзін дзень выбралі адразу двух беларускіх брамнікаў. Акрамя таго, клубы «Юта» і «Бафала» першы раз драфтуюць беларускіх гульцоў.
Паўтарэнне рэкорднай серыі
Пасля сённяшняга вечара колькасць задрафтаваных беларусаў за ўсю гісторыю налічвае 45 чалавек.
На гэты раз паўтарыўся рэкорд па выбары беларусаў на драфце НХЛ: 2025-ы стаў дзясятым годам запар, калі хакеістаў з Беларусі выбіраюць на кірмашы талентаў наймацнейшай лігі.
Існая серыя пачалася ў 2016-м і звязаняа з прозвішчам Сцяпана Фалькоўскага (яго тады задрафтаваў «Калгары»). Папярэдняя дзесяцігодка доўжылася з 1988-га да 1997-га.