BE RU EN

Мэрц выступіў з важнай заявай па бяспецы Нямеччыны

  • 29.06.2025, 12:24

Палітык заклікаў да ўмацавання абараназдольнасці краіны.

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц у сваіх заявах да Дня Бундэсвэра заклікаў не ўспрымаць мір і бяспеку як дадзенасць і падкрэсліў важнасць намаганняў для ўмацавання абараназдольнасці, паведамляе Tagesschau.

З нагоды Дня Бундэсвэра Мэрц наведаў Аператыўнае камандаванне паблізу Патсдама.

У сваім звароце ён перасцярог ад ілжывага пачуцця гарантаванай бяспекі ў Нямеччыне і заклікаў да вялікіх намаганняў для ўмацавання абараназдольнасці, згадаўшы вайну РФ, якая працягваецца супраць Украіны.

«Мы не павінны ўспрымаць нашу бяспеку як дадзенасць. Мы павінны рабіць больш, каб гарантаваць, што зможам далей жыць у свабодзе, міры і бяспецы», - падкрэсліў Фрыдрых Мэрц.

Ён падзякаваў вайскоўцам за службу і падкрэсліў, што іх работа мае ключавое значэнне для таго, каб краіна магла жыць у міры і дабрабыце.

У цяперашніх бюджэтных планах да 2029 года федэральны ўрад плануе больш чым удвая павялічыць абаронны бюджэт да 152,8 млрд еўраў. У 2024 годзе выдаткі склалі 74,5 млрд еўраў, на гэты год запланавана 115,7 млрд еўраў.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Ёган Вадэфуль са свайго боку перасцярог ад недаацэнкі пагрозы, якую Расея ўяўляе для Нямеччыны.

Апошнія навіны