BE RU EN

Увялі новыя патрабаванні для запісу на атрыманне польскай візы ў Беларусі

  • 29.06.2025, 12:48

Зарэгістравацца стала больш складана.

З 26 чэрвеня 2025 года, каб зарэгістравацца на сайце VFS для атрымання польскай візы, трэба загружаць не толькі фатаграфію асобы і разварот дакумента, але і здымак яго вокладкі. Акрамя гэтага, сістэма будзе фіксаваць колькасць уваходаў у персанальны кабінет, паведамляе TikTok-акаўнт «Нашы ў Польшчы».

Таксама з важнага: калі за кароткі час чалавек зробіць запар пяць спроб аўтарызацыі, яго профіль заблакуюць на некалькі гадзін. Гэта зроблена для таго, каб ускладніць жыццё лаўцам «вокнаў» для запісу ў візавы цэнтр. Гэтым злоўжывалі пасярэднікі, якія прадаюць чэргі ў цэнтры.

Апошнія навіны