BE RU EN

Зяленскі ўзгадніў выхад Украіны з Атаўскай канвенцыі

  • 29.06.2025, 14:18

Гэта крок, якога даўно патрабавала рэальнасць вайны.

Ва Украіне ўзгаднілі выхад з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе выкарыстанне супрацьпяхотных мін.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на народнага дэпутата Рамана Кастэнку.

Са слоў Кастэнкі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне пастановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны наконт выхаду Украіны з Атаўскай канвенцыі - міжнароднага пагаднення, якое забараняе выкарыстанне, назапашванне і вытворчасць супрацьпяхотных мін.

«Гэта крок, якога даўно патрабавала рэальнасць вайны. Расея не з'яўляецца бокам гэтай Канвенцыі і масава ўжывае міны супраць нашых вайсковых і цывільных», - заявіў Кастэнка.

З яго слоў, зараз чарга за парламентам - Вярхоўная Рада павінна заканадаўча зацвердзіць гэтую пастанову, каб канчаткова вярнуць Украіне права на паўнавартасную абарону сваёй тэрыторыі.

Цяпер дакумента на сайце Офіса прэзідэнта Украіны няма.

Што вядома пра Атаўскую канвенцыю

Канвенцыя была прынятая 18 верасня 1997 года ў Осла і набыла моц у 1999 годзе. На сёння да яе далучыліся больш за 160 краін, сярод якіх большасць заходніх дзяржаў. Сярод краін, якія не далучыліся да дамовы, ёсць Кітай, Расея, ЗША, Індыя і Пакістан.

Апошнія навіны