Чэшская выведка сарвала замах Кітая на віцэ-прэзідэнта Тайваня ў 2024 годзе
- 29.06.2025, 15:28
Агенты кітайскай амбасады планавалі зладзіць наезд на картэж падчас візіту ў Прагу.
Чэшская выведка на гэтым тыдні заявіла, што папярэдзіла замах на былую віцэ-прэзідэнтку Тайваня Сяо Бі-хім падчас яе візіту ў Чэхію ў сакавіку 2024 года, гаворыцца ў публікацыі агенцтва AFP.
Прадстаўнік чэшскай вайсковай выведкі Ян Пейсек заявіў AFP у нядзелю, што Сяо была мішэнню «асоб, легалізаваных на дыпламатычных пасадах у кітайскім пасольстве ў Празе».
Ён сказаў, што яны сачылі за ёй і збіралі інфармацыю аб праграме Сяо і яе сустрэчах з чэшскімі чыноўнікамі.
«Мы нават зафіксавалі спробы кітайскай мірнай выведкі стварыць умовы для дэманстратыўных дзеянняў супраць чалавека, які знаходзіцца пад абаронай, якія, аднак, не выйшлі за рамкі падрыхтоўчага этапу», – дадаў Пейсек.
Паводле паведамлення вайсковай выведкі Чэхіі, агенты кітайскага пасольства планавалі ўчыніць наезд на картэж, у якім віцэ-прэзідэнтка Тайваня перамяшчалася падчас візіту ў Прагу.
Сама Сяо, рэагуючы на інфармацыю аб замаху на яе, заявіла, што «незаконныя дзеянні» Камуністычнай партыі Кітая яе не запалохаюць і яна «будзе працягваць бараніць інтарэсы Тайваня ў міжнароднай супольнасці».
Чэхія, як і большасць краін, не мае афіцыйных дыпламатычных стасункаў з Тайванем, але падтрымлівае трывалыя нефармальныя кантакты. Тайваньскія высокатэхналагічныя кампаніі таксама з'яўляюцца значнымі фундатарамі ў Чэшскай Рэспубліцы.