Украінскія артылерысты дакладна адпрацавалі па калоне расейскай бранятэхнікі
- 29.06.2025, 16:10
Відэа.
У зоне баявых дзеянняў украінскія артылерысты з дывізіёна "Тіваз" 148-й асобнай артылерыйскай Жытомірскай брыгады прадэманстравалі майстэрства, знішчыўшы калону расейскай бранятэхнікі.
Пад масаваным абстрэлам украінскай артылерыі варожая групоўка панесла значныя страты. Агонь вёўся як па тэхніцы, так і па жывой сіле супраціўніка, якая спрабавала схавацца ў лесапалосах, інфармуе Цензор.НЕТ.