BE RU EN

WP: ЗША перахапілі размову іранскіх чыноўнікаў аб амерыканскіх ударах

  • 30.06.2025, 11:42

Белы дом нязгодны з высновамі Тэгерана.

Злучаныя Штаты перахапілі тэлефонную размову двух іранскіх чыноўнікаў, якія абмяркоўвалі амерыканскія ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана. Падчас званка чыноўнікі казалі аб тым, што ўдары выявіліся менш разбуральнымі, чым чакалася. Аб гэтым піша The Washington Post са спасылкай на чатыры крыніцы, знаёмыя з сакрэтнымі выведзвесткамі.

У Белым доме не сталі адмаўляць існаванне перахопленых паведамленняў, але не пагадзіліся з высновамі іранскіх чыноўнікаў і паставілі пад сумненне іх здольнасць ацаніць шкоду на трох ядзерных аб'ектах, на якія была накіраваная аперацыя ЗША.

«Ідэя аб тым, што неназваныя іранскія чыноўнікі ведаюць, што адбываецца пад сотнямі футаў абломкаў, з'яўляецца абсурдам. Іх праграма стварэння ядзернай зброі скончаная», - заявіла прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт.

Ва Управе дырэктара нацыянальнай выведкі газеце заявілі, што «адзін фрагмент выведвальных звестак сам па сабе не паказвае поўнай выведвальнай карціны».

«Адзін тэлефонны званок паміж неназванымі іранцамі - гэта не тое ж самае, што ацэнка выведкі, якая ўлічвае сукупнасць довадаў з мноства крыніц», - заявіў высокапастаўлены супрацоўнік выведкі ЗША.

Апошнія навіны