Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці
- 30.06.2025, 14:07
Дыктатар зрабіў перастаноўку кіруючых кадраў.
Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня прызначыў Андрэя Кузняцова міністрам прамысловасці. Раней ён год займаў пасаду намесніка кіраўніка Мінпрама.
Аляксандр Яфімаў, які раней кіраваў ведамствам, стаў новым кіраўніком "Амкадора".
30 чэрвеня Лукашэнка ўзгадніў змену кіруючых кадраў у міністэрствах.
Уладзімір Навумовіч узгоднены на пасаду першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва. Раней ён працаваў намеснікам міністра эканомікі.
На пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзгоднены старшыня Дзяржынскага райвыканкама Максім Лысенка.
Уладзімір Даўжанкоў, які працуе начальнікам бюджэтна-фінансавага ўпраўлення Дзяржаўнага памежнага камітэта, стане намеснікам міністра адукацыі і будзе курыраваць пытанні адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці.
Начальнік упраўлення каардынацыі галіновых праектаў інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Юлія Шапкіна ўзгоднена на пасаду намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі.
Намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны стане Алег Такун. Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта «саюзнай дзяржавы», піша БЕЛТА.
Сяргей Качан, начальнік галоўнага дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў, узгоднены на пасаду намесніка міністра фінансаў.
Намеснікам міністра юстыцыі стане Ірына Сцяпура, якая займала пасаду першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення заканадаўства ў сферах эканомікі і экалогіі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Лукашэнкі.
Акрамя гэтага, цяпер ужо былы кіраўнік адміністрацыі "Вялікага каменя" Аляксандр Ярашэнка пераходзіць на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара - чальца пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.