«Другі дзень нараджэння»
- 30.06.2025, 14:18
У Ждановічах на аўтамабіль проста на хаду ўпала дрэва.
У Ждановічах на дарозе з Мінскага мора 29 чэрвеня на аўтамабіль, што рухаўся, упала дрэва. Відэа з пашкоджаным легкавіком з'явілася ў TilTok.
Аўтарка роліка падпісала яго так: "Другі дзень нараджэння здарыўся сёння".