СМІ: У Расеі сілавікі да смерці збілі двух азербайджанцаў
- 30.06.2025, 16:28
Азербайджан патрабуе прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
У Азербайджане правядуць паўторную экспертызу збітых расейскімі сілавікамі да смерці братоў Зіядзіна і Гусейна Сафаравых.
Пра паўторную экспертызу паведаміў брат загінулых, намеснік галоўнага рэдактара "525-ci qəzet" Сейфедзін Гусейнаў, перадае report.az.
"Экспертыза адбудзецца або сёння, або заўтра - дакладная дата пакуль не вызначаная", - адзначыў ён.
Масавыя затрыманні азербайджанцаў у Екацярынбурзе прайшлі 27 чэрвеня. Усяго ў аддзел паліцыі былі дастаўленыя больш за 50 чалавек, пісаў Е1.
МЗС Азербайджана заявіла, што сярод затрыманых ёсць загінулыя і параненыя, і папрасіла прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гвалту падчас следчых дзеянняў. У расейскім МЗС растлумачылі, што затрыманні праводзіліся ў межах расследавання крымінальных спраў паводле факта "цяжкіх злачынстваў". Запрошаны 28 чэрвеня ў МЗС Азербайджана часова павераны ў справах Расеі Пётр Валаковых запэўніў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем праваахоўных органаў.
Мінкультуры Азербайджана пасля затрыманняў азербайджанцаў і незаконных, на думку Баку, дзеянняў расейскіх сілавікоў аб'явіла пра адмену ўсіх культурных мерапрыемстваў, запланаваных сумесна з Масквой. З гэтай жа прычыны азербайджанская дэлегацыя вырашыла не ўдзельнічаць у пасяджэнні камісіі парламента рэспублікі і Федэральнага сходу Расеі міжпарламенцкім супрацоўніцтве.