Ці можна беларусам адмяніць дароўную на кватэру
- 30.06.2025, 16:20
Тлумачэнне юрыста.
Беларуска аформіла дароўную на сына на ½ частку кватэры, але ён раптоўна памёр. Цяпер на частку кватэры прэтэндуе яго дачка. Ці можна ў гэтай сітуацыі ануляваць дамову, пішуць «Мінск-Навіны».
«Некалькі гадоў таму падарыла сваю кватэру роўнымі долямі двум сынам. Нядаўна адзін з іх раптам памёр, і зараз на жылплошчу прэтэндуе яго дачка, з якой пры жыцці ён не падтрымліваў ніякіх адносін - толькі плаціў былой жонцы аліменты на яе ўтрыманне, а я ўвогуле ніколі не бачыла ўнучку. Ці можна ануляваць дамову?» - з такім пытаннем у выданне звярнулася Лізавета Пятроўна.
Адказала суддзя судовай калегіі ў грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда Алена Крук.
- У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 549 Грамадзянскагакодэкса Рэспублікі Беларусь у дамове дарэння можа быць прапісана права адмяніць дарэнне ў выпадку, калі гэты чалавек перажыве адоранага,- растлумачыла Крук. - Такім чынам, чалавек мае права адмяніць сваё дарэнне ў выпадку смерці адоранага (у дадзенай сітуацыі ў частцы адчужэння 1/2 долі кватэры) толькі пры наяўнасці такой умовы ў заключанай дамове дарэння.
Калі ўгода была засведчана ў натарыяльным парадку, для адмены дарэння неабходна звярнуцца да натарыуса. У адваротным выпадку - непасрэдна ў тэрытарыяльную арганізацыю ў дзяржаўнай рэгістрацыі.
Пры гэтым з мэтай прадухілення выдачы дачкі памерлага пасведчання аб праве на спадчыну і ўзнікнення спрэчкі мэтазгодна выканаць адмену дарэння да заканчэння шасцімесячнага тэрміну, устаноўленага законам для прыняцця спадчыны.