BE RU EN

У Менску ратавальнікі вярнулі да жыцця жанчыну

  • 30.06.2025, 17:47

Яе без прытомнасці выцягнулі са Свіслачы.

Раніцай 30 чэрвеня ў Мінску ратавальнікі выцягнулі з ракі Свіслач жанчыну, якая знаходзілася ў вадзе без прыкмет жыцця, расказалі ў прэс-службе МНС.

Паведамленне пра чалавека ў рацэ паступіла ратавальнікам а 05.13. Відавочцы заўважылі цела ў раёне вуліцы Старавіленскай, насупраць дома №14.

На месца прыбылі супрацоўнікі МНС. Жанчына знаходзілася прыкладна за 30 метраў ад берага. А 05.22 яе дасталі з вады пры дапамозе выратавальнай дошкі. Прыкмет жыцця не было, і ратавальнікі адразу пачалі праводзіць рэанімацыю. Праз нейкі час пацярпелая - 1993 года нараджэння апрытомнела. А 05.25 яе перадалі лекарам хуткай дапамогію і шпіталізавалі.

Што адбылося і як жанчына апынулася ў вадзе - пакуль невядома.

Апошнія навіны