BE RU EN

У ГУР распавялі падрабязнасці пажару на танкеры "ценявага" флоту РФ

  • 1.07.2025, 12:05

Танкер ішоў пад сцягам Маршалавых выспаў.

На танкеры Vilamoura, на якім адбыўся выбух у маторным аддзяленні, неаднаразова перавозілі нафтапрадукты з расейскіх партоў.

Пра гэта ў аўторак, 1 ліпеня, распавялі ў Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Як адзначаецца, выбух адбыўся 27 чэрвеня падчас пераходу судна з лівійскага порта Эз-Зувайціна за 150 кіламетраў на паўночны ўсход ад тэрытарыяльных вод Лівіі. Танкер ішоў пад сцягам Маршалавых выспаў і быў загружаны не менш за 1 мільён барэляў сырой нафты.

«Vilamoura неаднаразова выкарыстоўвалі для перавозкі нафтапрадуктаў з партоў дзяржавы-агрэсара Расеі. Напрыклад, у красавіку 2025 года танкер знаходзіўся ў тэрмінале порта Усць-Луга, у траўні яго фіксавалі ў раёне Наварасейска», - распавялі ў ГУР.

На 1 ліпеня пашкоджаны выбухам танкер ідзе да Лаконскага заліва ў Грэцыі - яго цягне пажарны буксір пад сцягам Мальты Boka Summit.

У ГУР падкрэслілі, што ўладальнік танкера Vilamoura - транспартная кампанія TMS Tanker ltd., зарэгістраваная ў Марусі, Грэцыя.

Апошнія навіны