BE RU EN

У Расеі супраць Юрыя Дудзя распачалі крымінальную справу

  • 1.07.2025, 12:11

Журналіст знаходзіцца за мяжой.

У дачыненні да расейскага журналіста Юрыя Дудзя распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб невыкананні абавязкаў «замежнага агента», паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на следчыя органы.

Раней пракуратура Масквы перадала ў Следчы камітэт матэрыялы праверкі, указаўшы, што Дудзь двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць маркіроўкі «замежнага агента», але працягнуў публікаваць допісы без указання гэтага статусу ў мэсэнджары.

Згодна з законам, паўторнае парушэнне на працягу года можа пацягнуць крымінальную адказнасць — паводле артыкула аб ухіленні ад абавязкаў «замежнага агента», які прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі. Дудзь знаходзіцца за мяжой.

Журналіста ўнеслі ў рэестр «замежных агентаў» у красавіку 2022 года. Падставай названа цытаванне іншых «замежных агентаў», а таксама замежнае фінансаванне праз рэкламу на YouTube.

Апошнія навіны