BE RU EN

Візавы цэнтр Польшчы адкрываецца ў яшчэ адным абласным горадзе.

  • 1.07.2025, 12:10

Ён пачне працаваць з заўтрашняга дня.

Візавы цэнтр Польшчы 2 ліпеня пачне працаваць у Віцебску, паведамляецца на сайце аператара VFS Global.

Дакументы на атрыманне шэнгенскіх і польскіх нацыянальных віз будуць прымаць па адрасу: вуліца Янкі Купалы, 2/1.

"Візавы цэнтр у Віцебску знаходзіцца пад консульскай юрысдыкцыяй Менска і прымае заяўнікаў, зарэгістраваных як жыхары Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей", — паведамілі ў VFS Global.

Апошнія навіны