BE RU EN

У Расеі ўпаў Су-27

  • 1.07.2025, 21:15

На борце былі два пілоты.

У Ніжагародскай вобласці Расеі пацярпеў крушэнне вайсковы самалёт, паведаміў Telegram-канал Baza.

Паводле інфармацыі канала, размова ідзе пра знішчальнік Су-27. Ён упаў у раёне горада Кулябакі. Мінабароны Расеі гэтую інфармацыю пакуль не каментавала.

На борце былі два пілоты - яны паспелі катапультавацца. Аднаго з іх ужо знайшлі, пошукі другога працягваюцца. Звестак пра стан знойдзенага лётчыка пакуль няма.

Апошнія навіны