BE RU EN

Трамп плануе разгледзець дэпартацыю Маска

  • 1.07.2025, 15:49

Пасля чарговай сваркі з мільярдэрам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе разгледзець дэпартацыю мільярдэра і прадпрымальніка Ілана Маска пасля чарговай сваркі.

Пра гэта паведамляе ў Twitter-акаўнце старшая карэспандэнтка Белага дома Эмілі Гудзін.

- Я спыталася ў прэзідэнта Трампа, ці дэпартуе ён Ілана Маска, і той адказаў, што давядзецца разабрацца з гэтым / паглядзець на гэта, - піша Гудзін.

Адзначым, што канфлікт паміж Трампам і Маскам пачаўся пасля таго, як бізнесмен раскрытыкаваў законапраект рэспубліканцаў ў падатках і выдатках, які ён назваў "пазыкавым рабствам".

Апошнія навіны